дзецям

Вывучайце родную мову разам з намі

 

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
свернуть

Прыказкі і прымаўкі, лічылкі і хуткагаворкi на беларускай мове

Прыказкі і прымаўкі на беларускай мове:

 

Зiмой сонца свецiць, ды не грэе.

 

Зiма на лета працуе, а лета на зiму.

 

Пакармi птушак зiмою, яны адплацяць вясною.

 

Багата снегу – багата хлеба.

 

Зiмовы дзянёк – што камароў насок.

 

Прымаўкі пра ежу

Памаўчы, язычок, калі ясі, а не памаўчыш – трасцу з’ясі. 

Галоднай курцы зярнятка на думцы. 

Як не пад’ясі, дык залатую карэту прадасі. 

Галодныму цыганы сняцца. 

Як маем, так ужываем. 

Гора было ваша, што перапрэўшы была каша, - цяпер бы з’елі й такой, да няма ніякой. 

Нюхай, ды не рухай. 

Прыйшлі вестачкі, што хочацца естачкі. 

Спадзяваўся дзед на мёд, ажно і без вады спаць лёг. 

Не ліжы таўкача – лысы будзеш. 

На спіне шоўк, а ў жываце шчоўк. 

На пузе шоўк,а ў пузе шчоўк. 

Чужы хлеб смачнейшы. 

Ашчандзаўся, ашчандзаўся: хлеб з’еў, а квас астаўся. 

Сядзі, баба, да вечара, табе бліноў напечана. 

Хто бульбы не з’еў, той галодны чалавек. 

Без капусты жываты пусты. 

Кошкі мяса ядуць, табе косці аддадуць. 

Есць як кот: колькі важыць, столькі і з’есць. 

Лішняга і свінні не ядуць. 

Не мёд усё тое, што соладка. 

Смачнае не пераясі і чыстае не пераходзіш. 

Пераборны заўсёды галодны. 

Хто перабірае – з голаду памірае. 

Не дорага ежка, дорага пацешка. 

Хоць без пацешкі, але ў сподачку. 

Абед не ў даед. 

Абед не ўцячэ, з’ясце. 

Хто есць нажом, той з’есць ражон. 

Хто пад’еўшы, не аддыша, таго Бог за свінню запіша. 

 

Прымаўкі пра месяцы

Студзень

Студзень - году пачатак, зіме палавіна. 

Студзень хаты студзіць - рана гаспадароў будзіць. 

Студзень пагодны - будзе год плодны. 

 

Люты

Прыйдзе люты - спытае, як абуты. 

Віхры ды мяцелі ў лютым наляцелі. 

 

Сакавік

Сакавік часам снегам сее, а часам сонцам грэе. 

Сакавік дрэвам сок пускае. 

 

Красавік

Красавіцкі ручай зямлю будзіць. 

Сонейка з красавіцкай горкі ў лецейка коціцца. 

 

Травень / май

Май зямлю грэе, а сіверам вее. 

Мокра ў маі - будуць пышныя караваі. 

У травень будзе мужык управен. 

 

Чэрвень

Чэрвень не гуляе - ураджай люляе. 

Чэрвень сухі - плюнь на баравікі. 

 

Ліпень

Ліпень пякучы, але даручы. 

Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае. 

 

Жнівень

Кожная хата ў жніўні багата. 

Што ў полі ўродзіць, жнівень знаходзіць. 

 

Верасень

Як настаў верасень, дык туман кожны дзень. 

У верасні ліст на дрэве не трымаецца. 

 

Кастрычнік

Кастрычнік ходзіць па краю ды гоніць птушак з гаю. 

Кастрычнік зямлю беліць, а лес залоціць. 

 

Лістапад

У лістападзе кладзі капусту ў кадзі. 

У лістападзе гола ў садзе. 

 

Снежань

Снежань зіму пачынае, а год сканчае. 

Снежань зямлю грудзіць, хаты студзіць. 

 

 

 

Загадкі на зімовую тэматыку на беларускай мове:

 

 

 

Хто гэта ў бярвеннi

 

Зiмою страляе?

 

Каго нiхто ў хату

 

К сабе не пускае?

 

(Мароз)

 

 

 

Ляціць – маўчыць,

 

Ляжыць – маўчыць,

 

А як памрэ – дык зараве!

 

(Снег)

 

 

 

Без голасу – а вые, 

 

Без рук – а абрусы сцеліць.

 

(Завiруха)

 

 

 

У гэтай знаёмай хацiне малой,

 

Хоць ёсць i цяпло i згода,

 

Чатыры браты разам жывуць,

 

 

 

А пяты асобна заўседы.

 

 

 

(Рукавiцы).

 

 

 

 

 

Хуткагаворкі

 

Адна сарока, адна марока, сорак сарок, сорак марок.

 

Вылецеў сьмецюх з-за смецюшаня.

 

Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў, дагаварыў, дагаворваў, ды загаварыўся.

 

Гарох лапаціцца, чачавіча квохча, мак шуміць.

 

Дзе цётчынаму дзьдзьку дзецца.

 

Дзяды і дзядзькі на дзядзінцы дзялілі дзялянкі.

 

Дзятлы дзюбамі дзяўблі дзеравіну.

 

Жабрак жабрака жабраваць вучыў.

 

Жалеза выжалезілася, калясо выкалесілася.

 

Ішоў кныр з кныранятамі.

 

Ішоў поп каля коп, каля коп, каля калук капліцы.

 

Ішоў поп каля коп, каля капы, каля паўкапы.

 

Каваль каваў каня, конь кавалю капытом, каваль каню калом.

 

Каласы каласавалі, каласавалі, выкаласавалі.

 

Калясо выкалесілася, жалеза выжалезілася, палукашак выпалукашыкаваўся, агонь выагняваўся.

 

Калясо калесавалася, калесавалася, выкалесавалася, перавыкалесавалася.

 

Каля кавалёвае кузьні ходзіць кныр з кныранятамі

 

Каля ямы з кіямі, з кіямі каля ямы.

 

Каму па каму, а каму і два камы.

 

Капылы перакапылілі, перавыкапылілі.

 

Карл у Клары ўкраў каралі.

 

Клюйце, куры, крупы каля ступы.

 

Крывая цяцера просту крывіць.

 

Лавіў рыбак судака, судак лавіў рыбака: лоўка, рыбак, ловіш -- судаку сорам робіш.

 

Лезь, залезь, залезшы, зьлезь.

 

Лянок ня любіць лянот, лынот на любіць лянок.

 

Мы бачылі бабра, і нам сказаў бобра, што нам будзе добра.

 

На дварэ -- трава, на траве -- драва.

 

Намётка ў прачкі, сарочка ў швачкі.

 

Пад вываратнямі вавёрка ўе вяроўкі вёртка.

 

Палукашак выпалукашываўся, перавыпалукашыкаваўся.

 

Паслалі сабаку па табаку -- ані сабакі, ані табакі.

 

Пекар Пётр пёк пірог.

 

Перапілі, пераелі, пералушчылі, перапаролі, перамалолі, ператрушчылі.

 

Піліп да ліпы прыліп, да ліпы прыліп піліп.

 

Пільшчыкі-пілавальшчыкі пілавалі піламі.

 

Рапартаваў, рапартаваў, ды не дарапартаваў, стаў дарапартоўваць, ды зарапартаваўся.

 

Руды гарбаты Рыгор гроб грыбы граблямі.

 

Стаяў поп каля коп, а каля папа капа.

 

Стругаў, стругаў, не дастругаў, стаў дастругваць -- перастругаў.

 

Ткач тчэ тканіну на хустку Антаніне.

 

Трактарыст, прычапі прыцэп да трактара.

 

Трухлявую дзеравіну дзятлы дзяўбуць дзюбамі.

 

Тры дрывасекі, тры дрываколы на трох дварах дровы колюць.

 

Тры чарты карчавалі карчы, карчавалі, выкарчоўвалі, панавыкарчоўваліся.

 

Трыццаць тры дрывасекі трыццаць тры дрывотні надрывасечылі.

 

Уцякай, цецяручыха, зь цецяручанятамі.

 

Цецяручыха цецяручанятам цеста месіць.

 

Цярпеньня няма цяпер церці цярніцаю лён.

 

Чацьвер, чацьвёртае чысло.

 

Што б я калі дзе што-небудзь якое, а то я ніколі, нідзе, нічога, ніякага.

 

Я нікому ніколі нічога ніякага, а калі што якое, дык што там такое?

 

 

свернуть

Мабiльная версiя "Краiна казак"

Запрашаем Вас наведаць разам з дзецьми беларускія сайты!

1. "Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў http://www.veselka.by/

2. Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ http://kazki.unicef.by/

3. "Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў http://www.veselka.by/?page_id=4543

4. Беларуская палiчка- беларуская электронная бiблiятэка https://knihi.com/

5. Казкі беларускія. Прыказкі, конкурсы, сцэнары, загадкі, калыханкі, прыпеўкі, вершыкі і шмат іншага для беларускіх дзетак http://kazki.by/ 

6. Чытанка для дзiцячага садка http://www.nastaunik.info/info/issues/9155 

свернуть

Часопіс Вясёлка

http://www.veselka.by/

Вясёлка. Часопіс для дзяцей. Детский журнал "Вясёлка"

 Займальныя вандроўкі па Беларусі

Малюнак Віталя Дударэнкі

Родная Беларусь!
Ты — маё суцяшэнне, мая радасць.
Ты — маё жыццё.
Ты маеш старажытную мову,
Ты — бурштын, дарагі і прывабны.
Твае людзі, беларусы,
з паэтычнай душой,
з самабытным гонарам,
высакародныя і чалавекалюбівыя,
выхоўваюць у сваіх Дзяцей
людскасць.
А нелюдзяў, паганцаў,
нягоднікаў, мярзотнікаў,
Беларусы жорстка асуджаюць,
але хлеб не адбіраюць.
Веру ў кожнага ўсяляюць.
“Стань Чалавекам, вучыць Народ,
свіннёй пабыць паспееш!”
Дык сейма ўсе разам
нашу агульную ніву
рукой рупнай,
зернем буйным, умалотным,
з душой чыстай, сумленнай,
з сэрцам клапатлівым.
Тады Дзеці сустрэнуць
заўтрашні дзень
абнадзеенымі,
узнёслымі,
удзячнымі,
дбайнымі!
І скажуць сваім Дзецям:
“Любіце Беларусь!
Будзьце Беларусамі!”

Уладзімір Ліпскі

Займальныя вандроўкі па Беларусі

Айчына — наша Доля.
Мова — наша Душа.
Прырода — наша заранка
з якой сустракаем раніцу і вечар.
Калі Доля, Душа, Прырода
зліваюцца з Чалавекам,
атрымліваецца Гаспадар
у сям’і, у родзе, у народзе.

 

Родны кут, дзе хто нарадзіўся,
і ёсць яго малая радзіма.
Трэба палюбіць мясціну,
дзе ўпершыню ўбачыў свет,
дзе навучыўся хадзіць і гаварыць,
дзе спазнаў цяпло бацькоў,
дзе пачуў салоўку і жаўрука,
дзе ўбачыў над сабой вясёлку…
І тады чуллівай мелодыяй,
вясновай пралесачкай,
завушніцамі на арэшынках
загучыць сардэчная споведзь
паэта Пімена Панчанкі:
Ці плачу я, ці пяю,
Ці размаўляю з матуляю —
Песню сваю, мову сваю
Я да грудзей прытульваю…
Прытулім жа да грудзей
сваю мілую, родную Беларусь,
каб адчуць дыханне яе гісторыі,
каб зразумець адметнасць яе людзей,
каб даць слова вернасці, гонару, любові.
Тады выдыхнем са споду душы
разам з паэтам Рыгорам Барадуліным:
“Беларусь — мая мова і песня!..”

Уладзімір Ліпскі

Алег ГРУШЭЦКІ

Шыншыла

Пад шыпшынаю шыншыла
Шалік шоўкавы знайшла,
Упрыгожыла ім шыю
І да мышачкі пайшла.

Лось и бусел

Лось аднойчы заблукаў
У дрымучым лесе.
Ветліва бусла спытаў,
Што ляцеў з Палесся.

Мілы бусел, пакажы
Шлях дамоў крылом. .
Бусел: – Кля! За мной бяжы!
У тым знойдзеш дом.

Котка

Котка крочыць лёгкім крокам
І за мышкай сочыць вокам.
Раптам мышка знікла ў норцы.
Як дастаць яе там котцы?

 

 

 
свернуть

Таямніцы беларускага арнаменту

Народнае мастацтва беларусі, якое вызначаецца найперш самабытнасцю, вобразнасцю, найбольш яскрава праявілася ў ткацтве і вышыўцы. Больш таго, не будзе перабольшаванне казаць, што ручнікі, абрусы, посцілкі – гэта своеасаблівая аповесць пра жыццё народа, яго шчасце, працу і спадзяванні.

Пра што расказваюць узоры
  Народнае мастацкае ткацтва – адзін з самых пашыраных відаў народнага выяўленчага мастацтва. Але было б зусім няправільна ацэньваць яго толькі з пазіцыіі прыгажосці, арыгінальнасці арнаментыкі, каларыту. Кожны ўзор – гэта сімвал – ураджаю, працы, шчасця, святаў, павагі да продкаў, кахання, любві.
   Беларускі арнамент захаваў у сабе старажытную язычніцкую культуру і міфалогію. Шматлікія ўзоры прысвечаныя беларускім язычніцкім багам – Ярыле, Ладзе, Жыжалю, Маці-Зямлі. Калі вышывальшчыца ці ткачыха аздабляла такімі ўзорамі сваю працу – гэта азначала тое, што яна звярталася за дапамогай да гэтых багоў. Былі таксама арнаменты прысвечаныя і святам такім, як Купалле, Каляды, Дзяды і іншыя. Цікава, яшчэ і тое, што ва ўяўленнях беларусаў гэта не пярэчыла хрысціянскай веры. Рушнік з такім арнаментам мог быць ахвяраваны ў царкву і ёю прыняты.

Асноўныя матывы
У беласкім арнаменце можна вылучыць некалькі асноўных матываў.
Вобразы ўраджаю і ўрадлівасці. Галоўнай крыніцай існавання людзей на зямлі былі жывёлагадоўля і земляробства. Іх адлюстраванне – сімвал багацця і дабрабыту. Тут мы знойдзем вобраз Ярылы-Юрая, бога ўрадлівасці і жыццёвых сіл прыроды, якога прасілі аб добрым ураджаі ці ягонага хрысціянскага двайніка Юрыя. вобразы Жыценя, Жытняй бабы, Спарыша, Рая, Багача (ці дажынкавага снопу), Палявіка, Дажджа, Вялікага Сонца, Маці Зямлі-Карміцелькі, і канешне, Хлеба, як сімвалу дастатка і дабрабыту.

ВОБРАЗ СОНЦА

                                                         ВОБРАЗ ЗЯМЛІ-КАРМІЦЕЛЬКІ

                                                           ВОБРАЗ ЯРЫЛЫ-ЮРАЯ

Вобразы маці. У тканым і вышываным арнаментах вобраз Маці сустракаецца ў трох варыянтах: у выглядзе жаночай фігуры, у выглядзе абмаляванай гірляндаю зоркі і у выглядзе схематычнага дрэва. Нярэдка вобраз суправаджаўся сімваламі сонца, месяца, агню, ветру, што падкрэслівала раўназначнасць гэтых вобразаў.

     ВОБРАЗ МАЦІ-РАДЗІЦЕЛЬНІЦЫ

                                                                  ВОБРАЗ АГНЮ

Вобразы роднай Беларусі. Звычайна гэта быў узор скампанаваны з квадратаў і кругоў, што сімвалізавала сонца і зямлю. Існавалі таксама матывы ракі (папярэчныя палосы, якія нагадваюць рабізну на вадзе), вады (быццам кругі на вадзе, але складзеныя з прамавугольных кірпічыкаў), лесу, дубровы (звычайна некалькі радоў пазнальных матываў магутных дрэваў), поле, лугу (кветкі ўсіх магчымых колераў), жывёлаў, птушак.

                                                       ВОБРАЗ РОДНАЙ БЕЛАРУСІ

                                                         ВОБРАЗ ДРЭВА

                                                        ВОБРАЗ КРЫНІЦЫ

                                                            ВОБРАЗ ПАЛЁЎ

Вобразы святаў. Вялікдзень, Купалле, Каляды, Масленіца і шмат іншых святаў знайшлі сваё адлюстраванне ў арнаментах. Выкарыстанне ручнікоў, абрусаў і іншых твораў у такія дні з такімі ўзорамі было звязана з магіяй, адмысловымі рытуаламі.

Вобразы яднання песень і кветак, мелодыі і арнаменту. Гэтыя дзіўныя на першы погляд вобразы звязаныя з любоўю беларусаў да песень і музыкі, са звычкай пець пад час працы і адпачынку. Часцей за ўсё майстрыхі звязвалі вобраз музыкі з рознымі карункавымі вырабамі ці з выявалі кветак і птушак.

                                                                   ВОБРАЗ ПЕСНІ

Вобразы язычніцкай міфалогіі. Галоўныя вобразы тут – Бог Сонца і Багіня Маці-Зямля, бо яны нарадзілі людзей і ўсю прыроду, па вераваннях старажытных славянаў. Але не былі забытыя і іншыя богі і увасабленні прыроды, такія як Дамавік, Палявік, Вадзянік, Лесавік.

Вобразы кахання. Тут былі сумныя вобразы жаночай долі, русалкі (апошняя досыць умоўная ўвыглядзе букета кветак) і даволі гарэзлівыя вобразы фізічнай блізкасці мужчыны і жанчыны. Распаўсюджаным арнаментам была дзяучына з поднятымі рукамі, якая трымае каласы і кветкі – Лада, багіня кахання і прыгажосці.

                                                                ВОБРАЗ КАХАННЯ

Вобразы чалавека, сям’і, дзяржавы. Сімвал чалавека васьміканцовая зорка – адзін з самых пашыраных сімвалаў у беларусаў. Бярозка ці рабіна – вобраз дзяўчыны, клён (явар) – хлопца. Сям’я – чатыры крыжападобна спалучаныя разеткі, нярэдка ў арнаментальнай аблямоўцы.

                                                  ВОБРАЗ МОЦНАЙ ДЗЯРЖАВЫ, СЕМЬІ

                                                       ВОБРАЗ ЧАЛАВЕКА

Вобразы веры. Перш за ўсё гэта сімвалы продкаў. На Беларусі заўсёды шанавалі дзядоў, перад памерлымі не было страху, пабачыць іх у сне не лічылася дрэннай прыкметай – наадварот – у іх прасілі дапамогі, рады, іх запрашалі на сямейныя святы. Сімвал агульнага продка – два перакрыжаваных прамавугольніка, унутры – маленькі крыжык. Сімвал роднага дзеда – крыж з чатырох квадратаў.
Акрамя гэтых сімвалаў у арнаментах беларусаў можна знайсці ўзоры душы (васьміканцовая разетка са скругленымі канцамі), узоры гаданняў, мараў, надзей.

 
свернуть

Беларускія мастакі

Славутыя мастакі Беларусі

В. Жолтак


Язэп Драздовіч


В.Жолтак


І. Хруцкі


І.Хруцкі



Белыніцкі-Біруля


І.Хруцкі


Белыніцкі-Біруля



В.Жолтак



В.Жолтак



Белыніцкі- Біруля



В.Жолтак



В.Жолтак

свернуть